Беларуская мова на афіцыйных сайтах раённых адміністрацый Магілёва – поўны трэшак.
23 жніўня. Магілёў. Алесь Святліцкі
Улада дэкларуе роўнае стаўленне да абедзьвух дзяржаўных моваў, але пры гэтым намагаецца кантактаваць па-руску. Часам яна зусім не разумее, навошта другая, бо гады чалавечых зносін з насельніцтвам і субратамі прыварылі чынавенскі слэнг да цвёрдага знаку і літары Щ.
Аднак заканадаўства па-ранейшаму абавязвае дзяржаўных мужоў і жонак валодаць як рускай, так і беларускай. Пажадана – дасканала. Пажадана – без перакладчыка.
Не атрымліваецца.
Нават сайты адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёна ведаюць беларускую толькі з дапамогай Google-Translator. Натуральна, з гэтага атрымліваецца трэш.
САЙТ АДМІНІСТРАЦЫІ КАСТРЫЧНІЦКАГА РАЁНА :
САЙТ АДМІНІСТРАЦЫІ ЛЕНІНСКАГА РАЁНА:
Гэта далёка не поўны спіс – каб ацаніць машынны пераклад афіцыйных сайтаў двух раёнаў Магілёва, мы раім вам убіць у браўзэр гэтыя радкі lenadm.gov.by і octmogilev.gov.by і выбраць беларускую мову.