Адгадайце, сказаў Ігар Марзалюк або іншы дэпутат ТЭСТ

Магілёву пашанцавала (а можа і не) – самы гучны дэпутат Палаты прадстаўнікоў прадстаўляе менавіта мясцовую акругу. Адгадайце яго самыя адыёзныя або дзіўныя заявы!

Ужо праз некалькі месяцаў нас чакаюць новыя парламенцкія выбары, таму самы час успомніць ўсе гучныя выказванні дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка. Чаму менавіта яго?

Таму што ён – самая прыкметная фігура ў сённяшнім парламенце: выступаў на “антыдармаедскіх” мітынгах, распавядаў пра ўнікальнасць шлема Ізяслава, вядзе свае ток-шоў на СТБ і яшчэ шмат чаго.

Адгадайце, якія выказванні належаць яму, а якія – іншым дэпутатам.