Пасля шэдэўра, прысвечанага выбарам, ВНУ выпусціў кліп і песню, прысвечаныя сабе (калі яны спыняцца?)

7 лютага. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Ролік закліканы усіх паступаць і вучыцца ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова. Трое дзяўчат (у тытрах пазначана, што гэта студэнцкае трыа «Голдэн») пад кіраўніцтвам прарэктара Уладзіміра Ясева зачытваюць тэкст Віталя Евменькова. Аператарам і рэжысёрам выступіў Міхаіл Ганін. Трэба аддаць належнае – песня спета на беларускай мове.

Далей добрыя навіны сканчаюцца. Гук, мантаж і два мікрафона для трох дзяўчат – усё гэта ўзровень універсітэта, які спрабуе пазіцыянаваць сябе як адзін з лепшых у горадзе.