Саступілі па ўзроўні любові да Пуціна толькі расейскай вайсковай часткі і Барысаву.

20 сакавіка. Магілёў. Алесь Святліцкі


Магілёў стаў абсалютным лідэрам па ўзроўні падтрымкі дзеючага прэзідэнта Расіі сярод абласных цэнтраў Беларусі. Згодна з аўтаматызаванай сістэмай «Выбары», магілёўскія расейцы аддалі за Пуціна 87,84% галасоў. Бліжэй за ўсіх да нас апынуўся Брэст – тут за ўлюбёнца расійскіх патрыётаў прагаласавала 86,95% выбаршчыкаў. Тройку прапуцінскіх аблцэнтраў замкнуў Гомель з вынікам у 86,89%галасоў.

Абсалютнымі ж лідэрамі ў падтрымцы дзеючага расійскага лідэра апынуліся расійская вайсковая частка 03522 «Клецк-2», размешчаная на тэрыторыі Беларусі, а таксама Барысаў. У абодвух выпадках узровень падтрымкі Пуціна перавысіў 90%.

Менш за ўсё расійскі прэзідэнт набраў, як ні дзіўна, на ўчастку пры Беларускай атамнай электрастанцыі – усяго толькі 62,72% галасоў.

Поўная табліца ў парадку змяншэння:

«Клецк-2» (ваенная частка) – 91.14%.

Барысаў – 90.98%

Магілёў – 87,84%

Полацк – 87,69%

Бабруйск – 87,14%

Брэст – 86.95%

Гомель – 86.89%

Гродна – 86.20%

Орша – 85,09%

Віцебск – 84.31%

Мінск – 82.37%

Астравец (БелАЭС) – 62.72%

Што да іншых больш-менш вядомых кандыдатаў, то камуніст Павал Грудзінін больш за ўсё набраў у Віцебску (8,56%). Кіраўніка ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага больш за ўсё цэняць на БелАЭС – 14.90%. Тэлевядучая Ксенія Сабчак найбольшай папулярнасцю з беларускіх гарадоў карыстаецца ў Мінску – 3,40%. Лепшы вынік апазіцыянера Рыгора Яўлінскага атрымаўся таксама ў сталіцы – 1,36%.