Сябра ініцыятыўнай групы Аксаны Закрэўскай Аляксей Паўлоўскі даведаўся пра грубае парушэнне з боку канкурэнтаў.

19 ліпеня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Як заявіў Аляксей Паўлоўскі карэспандэнту mspring.online, ён даведаўся ад некалькіх работнікаў ААТ «Хімвалакно», што мінімум двое чалавек збіраюць подпісы за вылучэнне галоўнага інжынера прадпрыемства Пятра Салаўёва кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Магілёўскай-Прамысловай акрузе №87. Адна з іх – работнік цэха ХПОЦ ПСВ В.К.

Паўлоўскі паведаміў, што жанчына пахвалілася калегам, што за 150 подпісаў яна атрымае прэмію і два адгулы.

Прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты па 87 акрузе Аксана Закрэўская, у чыю ініцыятыўную групу ўваходзіць Паўлоўскі, ужо паведаміла праваабаронцам пра намер скардзіцца ў акруговую выбарчую камісію. Калі будзе даказана, што Пётр Салаўёў збірае подпісы з дапамогай адміністрацыйнага рэсурсу, яму пагражае выключэнне з электаральнай гонкі.

Дарэчы, раней мы ўключылі яго ў касманаўты Палаты прадстаўнікоў.