Высвятляем, што ідэалагічная арганізацыя прапануе школьнікам і студэнтам у нашым горадзе.

6 чэрвеня. Магілёў. Саша Мінько

Увага! Пры перадрукоўцы гэтага матэрыяла іншымі СМІ, пазначэнне mspring.online як крыніцы з гіперспасылкай на арыгінал ў першым абзацы абавязковае!


Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» стаіць асабняком сярод усіх няўрадавых арганізацый. У БРСМ уваходзяць каля паўмільёна юнакоў і дзяўчат, із іх палова – гэта школьнікі. Яшчэ крыху больш за 20% – студэнтаў. З дзяржаўнага бюджэту арганізацыя атрымлівае каля 2,5 мільёнаў даляраў ЗША ў год.

Калі верыць афіцыйным статутным дакументах, БРСМ з’яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі. Яго мэта – стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю грамадзянскай супольнасці, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях. Праўда, на пытанне валанцёра «Магілёўскай Вясны», зададзенага радавому члену арганізацыі, у чым сэнс знаходжання ў ёй, адказам было «нішцякі па брсм-ке».

БРСМ – гэта не толькі казённыя мерапрыемствы, якія дасталіся ў спадчыну ад СССР, але і свая праграма лаяльнасці: дысконт на тавары і паслугі пры прад’яўленні сяброўскага білета, які і называюць памяншальна-ласкальна «брсмк-ай». За зніжкі-нішцякі некаторыя маладыя людзі гатовыя трываць сябе ў экс-камсамоле. Аб грашовай выгадзе сяброўства ў БРСМ абсалютна адкрыта напісана на афіцыйным сайце арганізацыі. Гэта кампенсацыя за добраахвотна-прымусовую агітацыю ў навучальных установах.

Магілёўскі часопіс аб правах чалавека MSPRING.ONLINE вырашыў высветліць, што ж прапануе мясцовы БРСМ сваім адэптам. І, перш за ўсё, у вочы кінулася некаторае разыходжаньне.

Цэнтральны сайт БРСМ публікуе па абласцях свой пералік камерцыйных прадпрыемстваў, гатовых зрабіць зніжку, а магілёўскі рэгіянальны рэсурс – свой. На мясцовым узроўні відавочная арыентацыя на жаночую палову.

Трэба адзначыць, зніжкі не так ужо і вялікія, усяго 3-5% ад кошту паслугі. У прынцыпе такі дысконт можна выпрасіць і без сяброўскага білета. Але ёсць і прывабныя прапановы. Напрыклад, нарошчванне павек і афармленне броваў актывісткам БРСМ абыйдзецца на 35% танней. Праўда, паслугу аказвае проста дзяўчына, на якую аформлена ІП. Не гламурны салон, але гэта рэальная паслуга, у адрозненне ад таго, што будзе апісана ніжэй.

Цэлых 35% зніжкі прапануе інтэрнэт-крама барнаульскай «карпарацыі прыгажосці і здароўя» TianDe. Праўда, дадзена спасылка на інтэрнэт-рэсурс, які ўжо названы анлайнавым бізнес-цэнтрам, якія прапануюць дысконт да 50% на касметыку сваім агентам. Зніжку на сваю прадукцыю прадпрымальныя бізнесмены гатовы назваць і брсм-аўскай. TianDe – гэта класічны сеткавы маркетынг.

Калі браць прапановы прасцей, то тут нас чакае ланцужок расчараванняў. Магілёўскі БРСМ чамусьці дае толькі спасылкі на старонкі сваіх партнёраў у сацсетках, хоць многія з іх ужо не працуюць. Вось, напрыклад, разрэкламаваны велапракат «Вазьмі пакатацца» з абяцанай зніжкай 20%:

Сапраўды гэтак жа выглядае і прапанова наведаць лазертаг-клуб «Патрыёт» з 20%-ым дысконтам. Спасылка на арт-цэнтр «Анёл» працуе, але там апублікавана аб’ява, што ён зачыніўся ў траўні 2018 года. А БРСМ ўсё яшчэ абяцае зніжку 15%.

Не працуюць даўно студыя гуказапісу, рамонтная майстэрня тэлефонаў, планшэтаў і ноўтбукаў са зніжкай аж у палову кошту. Добра адкрываецца прапанова сямейнага аздараўленчага цэнтра «Эліт-мама». Курсы для цяжарных можна прайсці на 20% танней. Але навошта гэта прапаноўваць школьніцам? Бо палова членаў БРСМ вучацца менавіта там.

Некаторая інтрыга была задуманая вакол фітнес-клуба «Камільфо» на вуліцы Ціміразеўскай. Мінскае кіраўніцтва абяцае там зніжку ў 40%, а магілёўскае – усяго трыццаць. Мы вырашылі даведацца рэальны дысконт для брсм-аўскага квітка, патэлефанаваўшы па тэлефонах, пазначаных на старонцы клуба. І тут выявілі падман: «БРСМу зніжка 15%», – адказала дзяўчына на тым канцы провада. Але ніхто рэкламнае павабнае абяцанне не карэктуе.

У сухім астатку сябрам БРСМ прапанавана тое самае, што і звычайным грамадзянам, якія не саромеюцца гандлявацца з прадпрымальнікамі. Маладыя хлопцы і дзяўчаты проста яшчэ гэтага не ведаюць, бо не маюць досведу самастойных пакупак.

Мабыць, самы сумленны дысконт, абяцаны мінскім офісам БРСМ, тычыцца шклоўскіх хлопцаў. Ім прапанаваныя квіткі на школьныя танцы са зніжкай на 20%. Трэба аддаць належнае, цэнтральны камітэт клапоціцца аб усіх райцэнтрах Магілёўскай вобласці – спецпрапановы ёсць у кожным з іх. Але, з іншага боку, школьныя танцы маглі б быць увогуле бясплатнымі.