Гэта папярэдняя інфармацыя.

14 мая. Магілёў. Алесь Святліцкі/ photo – vk.com/tutrovar


13 траўня вядомы магілёўскі фатограф і веласіпедыст Аляксандр Сомаў трагічна загінуў у раёне Юбілейнага, побач з вуліцай Каралёва. Ён наехаў на яму на дарозе, пасля чаго упаў і страціў прытомнасць. Ён памёр ужо ў бальніцы.

Як адзначыла ў каментарах ў групе Могилев.Live ягоная знаёмая Ірына Шылава, Аляксандр быў у шлеме і ехаў павольна:

Я ехала побач з Аляксандрам, калі гэта здарылася. Ехалі мы павольна. Ён заехаў у лужыну, а там аказалася глыбокая ямка. Патрапіўшы ў яе пярэднім колам, Аляксандр упаў і адразу адключыўся. Мы выклікалі хуткую, яго забралі ў гарадскую бальніцу, а дзесьці праз 30 хвілін ён сканаў. Аляксандар быў у шлеме.

У той жа дзень яму на дарозе заладзілі дарожныя службы. Акрамя таго, яны правялі ямачны рамонт ўздоўж усёй вуліцы.

14 траўня Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь у сваім афіцыйным телеграм-канале заявіў, што па факце смерці праводзіцца праверка:

– Папярэдне ўстаноўлена, што мужчына памёр ад сардэчнага захворвання. Па выніках праверкі будзе прынята канчатковае працэсуальнае рашэнне.

Нельга не заўважыць аналогіі з нядаўняй аварыяй, у якой загінуў вядомы расійскі журналіст Сяргей Дарэнка – у яго таксама здарыўся інфаркт падчас язды, толькі на матацыкле.