Паглядзіце, куды сыходзяць вашы падаткі, пакуль збіраюць грошы на дапамогу медыкам.

6 красавіка. Магілёў. Саша Мінько

Увага! Пры перадрукоўцы гэтага матэрыяла іншымі СМІ, пазначэнне MSPRING.ONLINE як крыніцы з гіперспасылкай на арыгінал ў першым абзацы абавязковае!


У мінулую нядзелю каталікі і пратэстанты адсвяткавалі Вербную (Пальмовую) нядзелю. У праваслаўных вернікаў быў пяты тыдзень Вялікага посту. А ў магілёўскіх уладаў свае клопаты – у выходны дзень брыгада рабочых з шасці чалавек чысціла і рамантавала помнік правадыру сусветнага пралетарыяту – хутка 150-годдзе.

Напачатку сакавіка на сайце дзяржзакупак з’явілася інфармацыя пра запланаваны рамонт помніка Леніну, на які магілёўскія ўлады гатовыя былі вылучыць больш за 160 тысяч рублёў. Магілёўцаў такая сума абурыла. Нават з’явілася петыцыя з патрабаваннем накіраваць грошы на рамонт залы гімнастыкі для дзяцей, а не на правадыра рэвалюцыі.

Праз некаторы час драўляны плот, які агароджвае рамонтную пляцоўку быў дэмантаваны. І гараджане выказалі здагадку, што ад сваіх планаў улады адмовіліся. Але не, у нядзелю пустую плошчу ўпрыгожвала вось гэтая машына.

Спярша працоўныя павядзьмарылі з нагамі помніка. Відавочна, першы этап рамонту ўжо скончаны: постаць вышынёй 4,5 метра проста вымылі і пакрылі бескаляровым лакам.

А далей брыгада прыступіла да ачыстцы гранітных паверхняў. Менавіта пастамент і з’яўляецца праблемнай часткай. Меркавалася, што ўсе гранітныя пліты будуць дэмантаваныя, а бетон пад імі разбіты і перазаліты. Ужо на свежую сцяжку планавалася пераўсталяваць арыгінальныя пліты, бо помнік ахоўваецца дзяржавай. Але мабыць усё скончыцца толькі чысткай.

Вось так выглядае ўжо адмытая частка. Яна мае бялёсае адценне. Ад дарагой ідэі поўнага дэмантажу ўлады вырашылі адмовіцца. Усё-ткі ў крызіс вялікая небяспека, што можна пачаць такія працы, але не скончыць. Былі выкарыстаныя адмысловыя рэагенты.

Праца гэтая карпатлівая і каштуе таксама не танна. Цалкам магчыма, што пойдуць тыя ж самыя 160 тысяч рублёў, толькі ў эквіваленце гэта будзе ўжо іншая сума. Калі ў лютым стаў вядомы кошт работ, то эканамісты хутка падлічылі – гэта 72 тысячы долараў ЗША. Аднак па курсе нядзелі гэта ўжо 62 тысячы USD. І яшчэ праз тыдзень гэтая сума зноў чакана паменшыцца.

Але не трэба думаць, што працоўныя выкарыстоўваюць толькі рэагенты і проста мыюць гранітныя пліты. На самай справе кожны міліметр каменнай паверхні старанна шліфуецца спецінструментам.

На наступным фота бачна, як шліфавальнай машынкай скрупулёзна выхайваюць гранітную пліту. Скончыць працы ўлады плануюць да дня нараджэння Ільіча 22 красавіка.