Суддзя Наталля Панасенка перанесла разгляд на 16 лютага.

Суд Ленінскага раёна Магілёва 3 лютага павінен быў пачаць разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да блогера з Баранавічаў Дзмітрыя Цімафеева. Яго абвінавачваюць у тым, што ў чэрвені 2020 года ён у інтэрв’ю сайту 6tv.by абразіў Віталя Паддубскага, начальніка аддзела ДАІ УУС Бабруйскага гарвыканкама, назваўшы таго “злачынцам”. У якасці дзяржаўнага абвінаваўцы выступае памочнік пракурора Магілёва Міхаіл Янгузараў.

Паседжанне доўжылася менш за 8 хвілін – на яго не з’явіліся ні падсудны, ні пацярпелы. Прыбыў толькі сведка, інспектар ДПС Алег Бандур.

Дзмітрый Цімафееў спаслаўся на праблемы са здароўем і таму прыбыць не змог. Віталь Паддубскі, у сваю чаргу, не з’явіўся, спаслаўшыся на тое, што «да 5 лютага знаходзіцца па за межамі Магілёва».

Суддзя Панасенка зачытала, што Цімафееў копію пастановы аб прызначэнні судовага разбіральніцтва атрымаў 2 лютага. Яна пастанавіла адкласці разгляд справы да 16 лютага 14:15. Акрамя таго, блогер будзе абавязаны прадаставіць дакументы, якія пацвярджаюць уважлівую прычыну неяўкі на працэс.

ЗА ШТО СУДЗЯЦЬ ЦІМАФЕЕВА

Падставай для крымінальнай справы стала інтэрв’ю Цімафеева, якое ён даў парталу 6tv.by пасля абскарджвання свайго арышту ў магілёўскім абласным судзе 15 чэрвеня 2020 года.

Блогер на відэа раскрытыкаваў дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымалі яго ў Бабруйску падчас «Антипарада», які ініцыяваў палітык Сяргей Ціханоўскі. Адным з міліцыянтаў, які меў дачыненне да затрымання Цімафеева і трапіў пад яго крытыку, быў начальнік аддзела ДАІ Бабруйска Віталь Паддубскі.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, блогер Дзмітрый Цімафееў «выказаў абразы» ў дачыненні да Паддубскага, прамовіўшы на ягоны адрас фразы «вы не супрацоўнік ДАІ», «…гэта стыдоба…», «…такіх нездараў вельмі шмат…», «…вы злачынца…».

Характэрна, што ў самім відэа Цімафееў падкрэсліў, што ён не абражае супрацоўніка ДАІ: