22 сакавіка – глядзім і абмяркоўваем хіт «Законапаслухмяны грамадзянін»

Валанцёрская служба «Магілёўскай вясны» і mspring.online запрашае на кінапаказ стужкі, у якой чалавек, не дачакаўшыся справядлівасці ад дзяржавы, вырашыў сам узяцца за справу. Але ці правільна гэта?

22 сакавіка ў грамадскім цэнтры «Кола» глядзім адзін з лепшых фільмаў 2009 года «Законапаслухмяны грамадзянін», пасля якога пагаворым пра тое, наколькі мае права на жыццё самасуд і што рабіць, калі дзяржаўныя органы (як здаецца) не выконваюць той ролі, якую маглі б. У ролях – зоркі Галівуда Джэрард Батлер і Джэймі Фокс.

Гэта гісторыя пра тое, як мужчына пасля забойства жонкі і дачкі не змог дачакацца справядлівага прысуду для забойцы і вырашыў усё выправіць. Але сам пераступіў мяжу, што аддзяляе чалавека ад монстра.

Вострасюжэтны трылер з хітрымі паваротамі і нечаканай развязкай пад прыемную кампанію ў цяпле, з гарбатай, цукеркамі і печывам, а таксама важнай дыскусіяй – лепшае рашэнне для вечара пятніцы, калі вы не фанат серыялаў ТНТ і перадуікендных алкагольных забавак у барах.

ШТО: КІНАПРАГЛЯД ФІЛЬМА «ЗАКОНАПАСЛУХМЯНЫ ГРАМАДЗЯНІН» З ДЫСКУСІЯЙ

ДЗЕ: МАГІЛЁЎ, ГРАМАДСКІ ЦЭНТР «КОЛА», ПЕР. ЧКАЛАВА, 16

КАЛІ: ПЯТНІЦА, 22 САКАВІКА. ПАЧАТАК А 19:00

УВАХОД – ВОЛЬНЫ!