Валанцёрская служба «Магілёўскай вясны» і часопіс пра правы чалавека mspring.online ладзяць ролевую гульню жывога дзеяння ў сталіцы свету!
27 красавіка, да 17 гадзін, мы чакаем бабруйчанаў на першым праваабарончым LARP у Бабруйску. На пару гадзін удзельнікі кардынальна зменяць сваё жыццё і прыйдуць да дзіўных адкрыццяў пра сябе ды іншых людзей.
Што такое LARP? Гэта ролевая гульня жывога дзеяння (Live action role-playing game), падчас якой удзельнікі на нейкі час пагружаюцца ў «скуру» чужога чалавека і разыгрываюць пэўную сітуацыю.
Кожны ўдзельнік атрымае сваю ролю, пасля чаго ён зможа ўзаемадзейнічаць з іншымі гульцамі. Мэта – дамагчыся разрашэння канфліктнай сітуацыі, якая здаецца вельмі цяжкай (а то і непераадольнай!).
Не палохайся незнаёмых словаў – нават калі ты не ведаеш, што гэта за LARP і з чым яго гуляюць, то мы ўсе патлумачым, калі прыйдзеш.
Тэму раскрываць не будзем (так цікавей). Скажам толькі, што яна датычыцца дыскрымінацыі па этнічнай прыкмеце.
Пасля гульні падвядзём вынікі і разбяромся, што адчуваў кожны з гульцоў, пабываўшы ў скуры іншага чалавека.
ШТО: ПРАВААБАРОНЧАЯ РОЛЕВАЯ ГУЛЬНЯ ЖЫВОГА ДЗЕЯННЯ (LARP)
ДЗЕ: БАБРУЙСК, ТАЙМ-КЛУБ «1387», ВУЛ. ЧАНГАРСКАЯ, 54.
КАЛІ: СУБОТА, 27 КРАСАВІКА. ЗБОР – А 17:00.
УВАХОД: ВОЛЬНЫ!