У Быхаве ў першы дзень датэрміновага галасавання маладыя спецыялісты арганізавана пайшлі на выбарчыя ўчасткі непасрэдна пасля сустрэчы са старшынёй райвыканкама.
У разгар працоўнага дня аўторка, 21 студзеня, Аляксандр Кісялёў (на фота ў цэнтры) сабраў маладых спецыялістаў у райвыканкаме, каб агітаваць іх за Лукашэнку. Для ідэалагічна правільнага мерапрыемства ў выканкам былі скліканы таксама старшыня райсавета Вячаслаў Сідарэнка, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Агнетаў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Алена Куляшова і начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Таццяна Ярмаліцкая.
Кіраўнік раёна заявіў моладзі, што дзякуючы Аляксандру Лукашэнку ў рэгіёнах будуецца жыллё, рамантуюцца дарогі і развіваецца інфраструктура. У тым жа ключы выступілі і астатнія аратары, і проста з мерапрыемства маладых спецыялістаў адправілі замест працы на выбарчыя ўчасткі. Там ім участковыя камісіі ўручылі кнігі “Сімвалы суверэннай Беларусі” ад ЦВК і майкі ад БРСМ.