Калі парламент – столь, а за ёю – толькі бог.

18 ліпеня. Ігар Лазоўскі, Алесь Святліцкі


Колькі нязведаных таямніц захоўвае космас! Колькі адвагі трэба чалавеку, каб стартаваць з Зямлі і накіравацца ў цёмныя лапы Сусвету! Прыкладна столькі ж, колькі і прэтэндэнтам у кандыдаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія вырашаюць пазбавіць сябе адпачынку і спакою, толькі б выступіць за шчасце і стабільнасць простых беларусаў. І хоць частка нашых людзей ставіцца да дэпутатаў, як да бляклых істот афіцыйнага стылю адзення і мыслення, MSPRING.ONLINE лічыць, што пара аддаць героям адпаведнае і прыняць іх ахвяру. Спецыяльна для гэтага мы падрыхтавалі інфаграфіку «Космас Палаты прадстаўнікоў”, з якой ты, дарагі дружа, зможаш даведацца цікавыя факты пра сённяшнюю выбарчую кампанію, якая тычыцца нашага з табой утульнага Магілёва.

Не спяшайся і ня закрывай ўкладку, калі не грузіцца адразу – дай ілюстрацыям час, каб прыйсці ў сябе.

COSMOVYBARY PART 1COSMOVYBARY PART 2