Дзецям, цяжарным і слабанярвовым, калі ласка, не глядзець.

15 сакавіка. Клімавіцкі раён, в. Асмаловічы. Ігар Лазоўскі. Фота – uvd.mogilev.by, мае ілюстрацыйны характар


8 сакавіка ў в. Асмаловічы супрацоўнікі Клімавіцкага РАУС затрымалі мясцовага жыхара Сяргея Кабата па падазрэнні ў здзяйсненні падпалу будынка. Яго забралі ў міліцыю, дзе пратрымалі цэлы дзень, паведаміла выданне «Вячэрні Магілёў» у №21 за 13 сакавіка.

https://mspring.media/ru/news/torture-klim/

У мужчыны ёсць інваліднасць 3-яй ступені, ён жыве з маці. Нягледзячы на гэта, яго нехта збіў. Сястра мужчыны, Наталля Трахімік, упэўнена, што гэта зрабілі супрацоўнікі міліцыі, якія яго затрымалі:

– Яго адвезлі на экспертызу ў Магілёўскую абласную псіхіятрычную лякарню. Там адзін з санітараў параіў паглядзець на яго траўмы – усе яго ягадзіцы былі проста сінія.

Жанчына са словаў Сяргея таксама распавяла, што яму давалі лёгкія аплявухі. Усё гэта рабілася для таго, каб мужчына ўзяў віну за падпал будынка на сябе. Сам будынак з’яўляецца нежылым – раней там месцілася мясцовая пошта, а зараз ён пустуе.

Сяргей сказаў, што ён ні ў чым не вінаваты. Ён не хлусіць. Калі кажа, што не падпальваў – значыць не падпальваў, – сцвярджае Наталля Трахімік.

14 сакавіка яна падрыхтавала заяву ў пракуратуру з просьбай правесці праверку і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці людзей, якія па-варварску паступілі з яе братам. Дапамаглі ёй журналісты тэлеканала БЕЛСАТ і магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

Ён назваў інцыдэнт «беспределом».

– Нажаль, усё часцей супрацоўнікі міліцыі «усплываюць» у вельмі негатыўным кантэксце. Я не здзіўлюся, калі і збіццё чалавека з інваліднасцю – іх рук справа.

У той жа дзень у групе «Навіны Магілёва» ва ў УКантакце (хутчэй за ўсё, гэта група газеты «Вячэрні Магілёў») было апублікавана фота са слядамі збіцця.