Чакаецца, што 14 лістапада Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці моста па Пушкінскім праспекце.
13 лістапада. Магілёў. Ігар Лазоўскі
Апошнія пару дзён кіраўнік дзяржавы прысвяціў нашаму рэгіёну. Днём 12 лістапада ён правёў рабочую нараду па пытаннях развіцця малых населеных пунктаў Аршанскага і Шклоўскага раёна. У гэты ж дзень, але ўжо ўвечары, ён прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці Лядовага палаца ў Шклове.
14 лістапада, па папярэдняй інфармацыі, Аляксандр Лукашэнка з кіраўніцтвам вобласці і горада павінен прыняць удзел у адкрыцці моста па праспекце Пушкіна. За дзень да гэтага камунальныя службы спешна прыводзілі цэнтр Магілёва ў парадак.
Усе здымкі – fb.com/asiptsou