Пераносны. Але вечны. Але пераносны.
Перад ускладаннем кветак чыноўнікамі да помнікаў спачатку прыязджаюць работнікі прадпрыемства “Быхаўгаз” з газавым балонам, працягваюць гумовы шланг і падключаюць самаробную канструкцыю пераноснай гарэлкі з чырвонай зоркай на зялёным фоне – у колерах дзяржсімволікі.
У савецкія часы ў Быхаве базіравалася 57-я марская ракетаносная авіяцыйная дывізія Балтыйскага флоту. Канчаткова расфарміраваная яна была ў 1998 годзе. З тых часоў ваенныя пенсіянеры пастаянна выходзяць з ініцыятывай усталёўкі самых розных памятных знакаў. Аднак мастацкая вартасць іх імкнецца да нуля. Як правіла, яны заказваюць стандартны камень з малюнкам і “арыгінальным надпісам” у пахавальных бюро.