Міліцыя адмовілася заводзіць крымінальную справу на актывіста, які выступае супраць заводу «Омск Карбон Магілёў»

Кіраўніцтва прадпрыемства, відавочна, не будзе задаволена.

17 верасня. Магілёў. Ігар Лазоўскі

Увага! Пры выкарыстанні або перадруку дадзенага матэрыялу ў іншых Інтэрнэт-крыніцах, узгадванне сайта MSPRING.ONLINE з гіперспасылкай на арыгінальны тэкст абавязкова ў першым абзацы!


Магілёўскі РАУС паведаміў каардынатару кампаніі «За здаровы Магілёў», эка-актывісту Андрэю Бодзілеву, што крымінальную справу ў дачыненні да яго заводзіць не будуць.

Раней у міліцыю звярнулася кіраўніцтва заводу «Омск Карбон Магілёў» з патрабаваннем прыцягнуць актывіста да адказнасці. На думку адміністрацыі прадпрыемства, Бодзілеў тэкставымі матэрыяламі і відэа, якія публікаваў у Інтэрнэце, распальваў міжнацыянальную варожасць, абражаў прадстаўнікоў улады, а таксама незаконна правёў відэа-апытанне сярод жыхароў аграгарадкоў Вейна і Навасёлкі. Усе гэтыя матэрыялы дакраналіся тэмы запуску заводу «Омск Карбон Магілёў».

Магілёўскага вылучэнца ў дэпутаты парламента выклікалі ў міліцыю

6 верасня актывіста выклікалі ў Магілёўскі РАУС для дачы паказанняў. 9 верасня часова выконваючы пасаду начальніка РАУС Дзяніс Сапроненка прыняў рашэнне аб адмове ў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. На думку кіраўніка раённай міліцыі, у дзеяннях Бодилева няма складу супрацьпраўнай дзеі.

– Замест таго каб прадаставіць дакументы аб бяспецы завода, юрыдычны аддзел займаецца скаргамі ў праваахоўныя органы на актывістаў. Гэты факт красамоўна пацвярджае, што бяспекай на заводзе і не пахне, – пракаментаваў сітуацыю Бодзілеў.