Спецыяльна для цябе, тваёй сям’і, сяброў, ката і чарапашкі ў Мінску ладзяць медыя-хакатон IdeaLab -2018.
IdeaLab – гэта 36 гадзінаў сумеснай працы журналістаў і актывістаў НДА над стварэннем крэатыўнай медыйнай кампаніі, якая дапамагае сацыяльным праектам стаць прыкметней і паўплываць на пазітыўныя змены ў грамадстве.
Арганізатары шукаюць актывістаў, якія хочуць данесці да вялікай колькасці людзей свой праект або ідэю, жадаюць змяніць стаўленне да якой-небудзь праблемы, а таксама ператварыць «назіральнікаў» у актыўных удзельнікаў.
Праекты павінны несці пазітыўныя грамадскія змены і мець патрэбу ў медыя прасоўванні. Актывісты, якія хочуць удзельнічаць у IdeaLab, павінны разумець мэту праекта, мэтавую групу і шмат ведаць аб вырашаемай праблеме.
Журналісты на IdeaLab змогуць атрымаць доступ да ўнікальных гісторый і праектаў. У іх будзе магчымасць папрацаваць разам з актывістамі над стварэннем крэатыўнага мультымедыйнага праекта, а таксама знайсці новыя тэмы і зрабіць іх топавымі.
Адпраўляць заяўкі для ўдзелу можна да 29 красавіка. Даведацца больш можна на афіцыйнай старонцы івэнту eschool.tilda.ws/idealab2018.
Калі вы зайшлі сюды, але вас не зацікавіў ўдзел у медыя-хакатоне, то ў якасці маральнай кампенсацыі мы дорым вам відэа з коцікам, які спіць у маленькім ложку.