Напад сабакі на людзей у Бабруйcку. Магчыма, у горадзе спецыяльна вырошчваюць сабак для баёў

Аказваецца, гэта і не забаронена. Чарговы напад жывёлы на людзей зноў ўзбурыла Бабруйск. А зааабаронцы зноў увайшлі ў клінч з прадпрыемствам па адлове сабак.

4 чэрвеня. Бабруйск. Саша Мінько

Увага! Пры перадрукоўцы гэтага матэрыяла іншымі СМІ, пазначэнне mspring.online як крыніцы з гіперспасылкай на арыгінал ў першым абзацы абавязковае!


Навіна аб тым, як шасцёра бабруйчан, сярод якіх апынулася пяцігадовае дзіця, трапілі ў бальніцу з ірванымі ранамі рознай ступені цяжкасці, абляцела 11 траўня ўсе інфармацыйныя агенцтвы. Сабака байцоўскай пароды пітбуль напала на людзей прама на дзіцячай пляцоўцы каля інтэрната па вуліцы Ванцэці. Шпіталізацыяй і выпіскай пацярпелых з лякарні справа не скончылася. Гэта гісторыя з працягам.

Відавочцы адзначаюць, што густ крыві разварушыў жывёлу, і яна падчас інцыдэнту стала кідацца на ўсіх запар. Фактычна гэта быў бой паміж людзьмі і зверам. Забіць сабаку змог толькі кіроўца, які праязджаў міма – чатырма магутнымі ўдарамі дамкрата па галаве. Цяпер мясцовая міліцыя праводзіць расследаванне, а труп жывёлы перавезены ў Магілёў для экспертыз.

Высветлілася, што пітбуль быў не проста змагарных парод, а ўдзельнічаў у рэальных сабачых баях – жывёла была ў шнарах, раны зашытыя і прадэзінфікаваныя лекавымі сродкамі. У прыватным сектары побач з інтэрнатам ў адным з дамоў быў выяўлены і заводчык сабак байцоўскіх парод. Аднак на дадзены момант ён адмаўляе прыналежнасць яму забітай жывёлы, бо інакш яму пагражае крымінальная адказнасць. Каб даведацца праўду, прызначаная комплексная экспертыза трупа жывёлы. У любым выпадку, праваахоўнікі ўпэўненыя, што развядзенне пітбуляў ў такой колькасці – гэта камерцыйны інтарэс: іх выстаўляюць на баі.

Магілёўскі часопіс аб правах чалавека MSPRING.ONLINE вырашыў пацікавіцца, дзе запатрабаваныя байцоўскія пароды. Аказваецца, нелегальны таталізатар можа прыносіць нядрэнны прыбытак. Напачатку 2000-х лідэрства па падпольных баях трымаў Гомель. Там у зялёным масіве на беразе Сожа была арганізавана арэна для сабак-гладыятараў. Пасля 2011 года міліцыя стала спыняць падобныя мерапрыемствы, апошні раз інфармацыя аб баях прасачылася ў сацсеткі ў 2013 годзе –сабакі біліся зноў пад Гомелем, на тэрыторыі закінутага піянерлагера. Пасля гэтага беларускія ўладальнікі байцоўскіх парод накіраваліся ў Расію і Украіну.

У Расіі попыт на сабачыя баі самы высокі. Акрамя Падмаскоўя падобныя спаборніцтвы – а для іх нават ёсць асаблівае паняцце «піт-спорт» – праводзяцца ў Кемерава, Краснаярску, Ніжнім Ноўгарадзе і Новасібірску. Дачны пасёлак Кубекава пад Краснаярскам практычна адкрыта называюць нелегальным цэнтрам па арганізацыі сабачых баёў. Зрэшты, наступнае фота ілюструе лепш за ўсё, як у Расеі ставяцца да такіх відаў «спорту».

РИА Новости

Працягласць бою, калі прымаюцца грашовыя стаўкі, часцей не агаворваецца. Гэта значыць, што ён вядзецца да поўнай перамогі адной з сабак або пакуль гаспадар не здыме гадаванца з бою і такім чынам аўтаматычна прайграе грошы. Кожны гаспадар сабакі ўносіць залог, які дастанецца баку, які выйграў. Стаўкі стартуюць ад 100 даляраў ЗША.

Зрэшты, было б па-дурному меркаваць, што мерапрыемствам такога плану ў Беларусі пакладзены канец. Прававы статус баёў з удзелам жывёл у Беларусі не вызначаны, як і правядзенне падобных турніраў. Арганізатараў можна прыцягнуць толькі да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 15.45 КаАП за “Жорсткае абыходжанне з жывёламі, што пацягнула іх гібель або калецтва, а роўна катаванне жывёл”. Гэта толькі штраф ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Напрыклад, спаборніцтвы ваўкадаваў да нядаўняга часу праводзіліся цалкам легальна і называліся «тэставымі выпрабаваннямі», неабходнымі для селекцыі.

Але ўладальнікі баявых пітбуляў не афішуюць сваю дзейнасць, бо іх змаганні носяць больш жорсткі характар. Забароны – нішто ў параўнанні з ганарарамі, якія атрымліваюць уладальнікі сабак-пераможцаў на падпольных баях. Нават унутры Беларусі цана на маладога пітбуля вагаецца ў залежнасці ад падрыхтоўкі ад 300 да 1000 долараў ЗША. Калі сабака пачынае выйграваць баі, то яго кошт можа вырасці да трох тысяч долараў ЗША і вышэй. У сярэднім жывёла выйграе да 5-6 баёў, пасля чаго, як правіла, гіне.

Знаёмыя бабруйчане з ліку кінолагаў адзначаюць, што мясцовы заводчык на сваім прыватным участку вырошчвае не чыстых пітбуляў, а метысаў. За чысцінёй пароды ён не вельмі сочыць, і гэта выклікае пытанні. Некаторыя каментатары выказваюць здагадку, што ў яго на ператрымцы могуць утрымлівацца наогул чужыя асобіны, якія адпачываюць пасля баёў. У дадзены момант домаўладанне ўзята міліцыяй пад кантроль.

Трэба адзначыць, што ў Беларусі зацверджаны пералік патэнцыйна небяспечных сабак. Яны ў абавязковым парадку павінны знаходзіцца па-за закрытым памяшканнем на кароткім ланцужку і ў намысніку.

Інцыдэнт 11 траўня ў Бабруйску пацягнуў яшчэ адну непрыемную з’яву. Ужо праз дзень у пункце для часовага ўтрымання безнаглядных жывёл бабруйскага спэцаўтапрадпрыемства скончыліся месцы. Участак па адлове бадзяжных сабак прадказальна запрацаваў ва ўсю сілу. Гэта заўважылі мясцовыя зааабаронцы.

Далей больш. Сабак стала паступаць усё больш, і больш грошай спатрэбілася для іх выкупу і выратавання. У Бабруйску дзейнічае досыць дзіўная схема. Зааактывісты выкупляюць жывёл за ўласныя грошы і адпраўляюць іх чамусьці ў Санкт-Пецярбург. Але грошай не хапае, абвешчаныя даты ўсыплення жывёл.

У сацсетках абмеркаванне гэтай тэмы носіць вельмі рэзкі характар. Валанцёры называюць САП «усыпалкай», а злоўленых жывёл «смяротнікамі». Ва ўсіх грахах яны абвінавачваюць спецаўтапрадпрыемства, працаўнікі якога пасля надзвычайнага здарэння сталі дзейнічаць больш жорстка. Падаецца, канца гэтай гісторыі пакуль не відаць. Бабруйску фатальна не шанцуе з жывёламі.

Нагадаем, гэта не першая гісторыя. 21 лістапада 2008 года зграя сабак напала ў Бабруйску на 20-гадовую Таццяну Шараеву. Яны пакусалі дзяўчыне ногі, тулава, твар, амаль цалкам адгрызлі правую руку і знялі скальп. Тры тыдні ёй давялося правесці ў коме, але пасля пералівання крыві і аперацый па перасадкі скуры дзяўчына ўсё ж выжыла.