Аляксей Галавін публічна абражае нацыянальную культуру Беларусі, але пры гэтым ходзіць па цэнтральнай вуліцы Магілёва ў той жа калоне, што і магілёўскія ўлады.
14 мая. Магілёў. Алесь Святліцкі
Расійскі шавініст Аляксей Галавін у лютым 2017 года ён быў удзельнікам пікета ў падтрымку Расеі ў Менску, заявіўшы, што «беларусы і расіяне – адзін народ».
9 траўня ён прыняў удзел у магілёўскай акцыі «Несмяротны полк», прайшоўшы ў калоне пад расейскім трыкалёрам. У сацсетках ён распавёў, як абразіў жанчыну, якая папрасіла прыбраць сцяг іншай краіны:
У парадзе бралі таксама ўдзел ветэраны, прадстаўнікі ўладаў і моладзь.
Вядома, што Галавін – былы ваенны, які ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у Нагорным Карабаху і Прыднястроўі. Там у яго быў пазыўны «Шахід», які зараз сам Галавін трансфармаваў у «Вялікі Шахід».
Ён займаецца адзінаборствамі і рэгулярна выязджае на ваенна-патрыятычныя гульні. Акрамя таго, любіць пазіраваць ў сацыяльны сетках са зброяй. У сваіх пастах у Facebook і Вконтакте ён часцяком абразліва выказваецца пра нацыянальныя каштоўнасці беларусаў.
Адзначым, што на магілёўскім парадзе Перамогі-2018 значна часцей выкарыстоўвалі расійскую і савецкую сімволіку, калі параўноўваць з падобнымі мерапрыемствамі мінулых гадоў.