У 2017 годзе каманда mspring.online зрабіла шмат крутых штук, але яшчэ больш – не зрабіла.
30 снежня. Магілёў. Каманда mspring.online
Мы фіксавалі, як збівалі чалавека ў Магілёве пасля «Марша недармаедаў», дзяжурылі каля суда, каб убачыць, як палітыка Уладзіміра Шанцава цішком вязуць на 15 сутак арышту, ладзілі «Тыдзень правоў чалавека», шукалі (і знаходзілі!) мову варожасці ў магілёўскіх СМІ, спачувалі журналістам Уладзіміру Лапцэвічу і Аліне Скрэбуновай, якіх прэсавалі за іх дзейнасць, інтэрв’юявалі новага кіраўніка партыі БНФ, прывозілі кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, распавядалі, як прэса стварае ворагаў, рабілі ніякія падкасты, высвятлялі, хто галоўная пагроза магілёўскіх апазіцыянераў, ладзілі акцыю памяці ахвярам палітычных рэпрэсій, рабілі фотапраект у абарону Пячэрскага лесапарку, паказвалі фільм супраць смяротнага пакарання і яшчэ шмат-шмат-шмат чаго .
Але і гэтага было мала. Наперадзе 2018 год, у якім трэба абавязкова рабіць больш. Лепш. Якасней. Больш сумленна.
Мы удзячныя ўсім, хто быў з намі ў гэтым годзе і дапамагаў, – магілёўскім праваабаронцам, грамадскаму цэнтру «Кола», кінаклубу 451 F і яшчэ шмат каму.
Магчыма, было б крута зрабіць матэрыял з нашымі галоўнымі дасягненнямі за 2017 год, але мы не хочам. Усё было аднолькава важна.
2018 год абавязкова будзе цяжкім. Хаця б таму, што лёгка бывае толькі тады, калі робіш нешта не ад усяго сэрца.
Мы жа не ўмеем рабіць mspring.online інакш.
2018, мы ідзем.