Эм. 330 рублёў?

28 жніўня. Магілёў. Алесь Светлицкий


У канцы ліпеня, прызначаючы новых чыноўнікаў, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў “зрабіць усё, каб зарплата [беларусаў] была калі не годнай, то цярпімай». Пасля гэтага выступу актывіст Аляксандр Хамратаў зрабіў запыт у Адміністрацыю прэзідэнта, каб яму патлумачылі, колькі ж гэта ў беларускіх рублях.

Зварот пераслалі ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Першы намеснік міністра Андрэй Лабовіч заявіў, што Лукашэнка паставіў задачу «дасягнуць узроўню сярэднямесячнага заробку не менш за 1000 рублёў». Ён адзначыў, што ў студзені-чэрвені 2019 года сярэдняя зарплата беларусаў дасягнула 1055 рублёў.

Але пры гэтым Лабовіч адзначыў, што «дзяржаўнай гарантыяй у галіне аплаты працы работнікаў з’яўляецца мінімальны зарабак, які складае 330 рублёў». Атрымліваецца, што цярпімым лічыцца заробак у прыкладна 160 даляраў?