Чацвярых выбралі мы, чацвярых – вы. І вось, што атрымалася

9 сакавіка. Магілёў. Рэдакцыя MSPRING.ONLINE


Мы збіраліся апублікаваць гэта яшчэ 8 сакавіка, але зусім не чакалі, што наша прапанова распавесці пра магіляўчанак, якія натхняюць вас, знойдзе такі водгук. Амаль паўсотні адказаў, больш за паўтара дзесяткі імёнаў – прыйшлося пасядзець і перапрацаваць інфармацыю, якой вы нас закармілі. І дзякуй вам за гэта!

Адразу скажам, што гэты спіс – ня вяршыня аб’ектыўнасці, ды і мы не абяцалі нічога падобнага. У рэшце-рэшт, магіляўчанак, якімі можна і трэба захапляцца, значна больш.

Людзі ў гэтай інфаграфіцы – гэта выдатны прыклад таго, як дзяўчынкі/дзяўчаты/жанчыны прымушаюць гэты горад рыпаць на сваіх шасцярэньках ў бок прагрэсу. Без іх Магілёў быў бы іншым – і мы таксама. Мы натхняемся іх цвёрдасцю, прынцыповасцю, актыўнасцю, розумам і сілай. І заклікаем вас зрабіць тое ж самае.

Злева ўнізе вы ўбачыце абазначэння ВР і ВЧ. ВР – гэта выбар рэдакцыі. ВЧ – гэта выбар чытачоў, то бок ваш.

У некаторых выпадках наш выбар і выбар чытачоў супаў на 100%, як, напрыклад, з Алінай Пазняковай. У такім выпадку мы імкнуліся указваць “Выбар чытачоў” – занадта шмат было згадак пра некаторых дзяўчын на нашай форме.

Некаторыя іншыя вашы варыянты здаліся нам спачатку дзіўнымі, але потым мы зразумелі, што таксама далёка не ўсё пра ўсіх ведаем. Выдатна, што ведаеце вы і адукоўвеце нас.

З прайшоўшым Днём салідарнасці і барацьбы за правы жанчын, Магілёў!