Магчыма, у табе памірае галоўрэд “Шляха Кастрычніка”.
15 траўня. Магілёў. Алесь Светлицкий
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт 12 траўня назваў лепшыя газеты рэгіёну па выніках 2016 года. Сярод гарадскіх і абласных газет першае месца занялі «Магілёўскія ведамасці» (як дзіўна, улічваючы той факт, што заснавальнікам газеты з’яўляецца сам аблвыканкам).
Сярод раёнак гучней за ўсіх прагрымеў “Голас Касцюкоўшчыны». За гэта газеце далі 450 базавых велічынь (10 350 рублёў на сённяшні дзень). У тройку лепшых увайшлі таксама хоцімскі «Шлях Кастрычніка» і круглянскае «Сельскае жыццё».
mspring.online вырашыў праверыць цябе, ці зможаш ты зразумець гэтыя газеты, калі заўтра на цябе раптам зваліцца пасада галоўнага рэдактара ў адной з іх. Для гэта трэба здагадацца па загалоўку, пра што ідзе гаворка ў матэрыяле.
Так, тэст складзены па-руску – проста таму што гэтыя аазісы інфармацыі выкарыстоўваюць у асноўным толькі другую дзяржаўную мову.