Прыехаў да сына – і папаў пад збіцце. Гісторыя Ўладзіміра Гарунова

Білі па шыі, па галаве.

Уладзімір Гаруноў жыве ў Быхаве. Калі ў Беларусі пасля выбараў закруцілася машына міліцэйскага бязладдзя, ён прыехаў да свайго сына, які працуе ў Магілёве.

 Але да яго ён не трапіў – яго, разам з пакетам, у якім былі прадукты для сына, схапілі невядомыя людзі, пасля чаго Уладзіміра чакалі некалькі сутак пакут.

Яго білі па галаве і патыліцы, страцілі ключ ад наручнікаў, з-за чаго ён каля 1,5 гадзіны правёў у іх, змясцілі ў камеру з блашчыцамі, а потым зладзілі троххвілінны суд. Часопіс аб правах чалавека MSPRING.ONLINE і валанцёрская каманда MAYDAY запісалі сведчанні Уладзіміра Гарунова на відэа.