Так яны адзначылі сусветны Дзень свабоды друку.

3 мая. Магілёў. Алесь Святліцкі / Фота аўтара


У Дзень свабоды прэсы 3 траўня сябры беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Вырвіч і Алесь Буракоў раздалі некалькі соцень спецыяльных выпускаў «Народнай волі», якія прысвечаны свабодзе прэсы ў нашай краіне.

Нумар выйшаў 30 красавіка і ўтрымлівае ўкладыш «Свабодная прэса: беларускія рэаліі». Гэта сумесны праект БАЖ і газеты «Народная воля». У ім можна знайсці інтэрв’ю старшыні БАЖ Андрэя Бастунца, даведацца, што беларускія чыноўнікі хаваюць ад журналістаў, прачытаць інтэрв’ю з міністрам інфармацыі Алесь Карлюкевічам і многае іншае.

Магілёўцы пазітыўна адрэагавалі на акцыю журналістаў па раздачы газет – за паўгадзіны былі разабраны ўсе асобнікі.