Магілёўскія праваабаронцы нагадалі гараджанам, чаму варта выступіць супраць смяротнага пакарання ФОТА

Дастаўка ведаў у рукі – Аляксей Колчын, Барыс Бухель і Аляксандр Буракоў раздалі больш за 600 нумароў спэцвыпуску газэты «Народная воля», у якой па паліцах раскладзена, навошта Беларусі неабходны мараторый.

9 кастрычніка. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Напярэдадні Дня супраць смяротнага пакарання праваабаронцы і журналісты «Магілёўскай вясны» раздалі ў Кастрычніцкім раёне Магілёва больш за паўтысячы асобнікаў газеты, якая прысвечана тэме адмены вышэйшай меры пакарання.

– У «Народнай волі» удзельнікі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” падрабязна апісваюць, чаму смяротнае пакаранне ў Беларусі павінна быць адменена. Першы крок – хаця б увесці мараторый. У нас на офісе засталося яшчэ трохі асобнікаў «Народнай волі», таму, калі хто-небудзь хоча атрымаць і пачытаць – можна напісаць на пошту mspring.online@gmail.com, – распавёў праваабаронца Аляксей Колчын.

Па словах Барыса Бухеля, у цэлым гараджане пазітыўна рэагавалі на позву, якую прапанавалі праваабаронцы:

– Газеты бралі з задавальненнем прыкладна 4 чалавекі з 5. У асноўным адмаўляліся зусім маладыя людзі і мужчыны гадоў 50-55. Дзве жанчыны ва ўзросце не захацелі браць «Народную волю», сказаўшы, што баяцца. Але наогул усё прайшло паспяхова – больш за паўтысячы экзэмпляраў разышліся за дзве, дзве з паловай гадзіны, – пракаментаваў вынікі інфармавання праваабаронца.