У сацсетках з’явіліся здымкі з пагружанымі на чыгуначныя платформы «МАЗамі», якія перададуць ўраду Сірыі ў якасці гуманітарнай дапамогі.

2 кастрычніка. Магілёў


Некалькі аўтамабіляў “МАЗ” на грузавых чыгуначных платформах заўважыў і сфатаграфаваў падпісант групы Магілёў.Live Васіль Пудзянкоў. Паводле ягоных слоў, у раёне  чыгуначнага вакзала яны знаходзіліся днём, 1 кастрычніка.

На адной з фатаграфій пад лабавым шклом можна заўважыць надпіс «Ад урада Рэспублікі Беларусь ураду Сірыйскай Арабскай Рэспублікі», а таксама яе дубль арабскай вяззю.

На кузаве вялікімі літарамі пазначана, што гэта гуманітарная дапамога. Чым могуць дапамагчы грузавыя «МАЗы» краіне, дзе зараз ідзе вайна, застаецца толькі здагадвацца. Адна з здагадак – такім чынам беларускія ўлады спрабуюць разгрузіць склады.