Шмат кветак, уся гарадская вярхушка і школьнікі.

15 лютага. Магілёў. Алесь Святліцкі


15 лютага каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам сабраліся работнікі выканкамаў, ваенныя, кадэты, прадстаўнікі міліцыі. На мітынг-рэквіем прыйшлі таксама тыя, хто праходзіў службу ў Афганістане і сваякі тых, хто там загінуў. Каб мерапрыемства выглядала масавым, арганізатары накіравалі туды некалькі дзесяткаў школьнікаў.

Прадстаўнікі ўлады, сілавых структур і грамадскіх арганізацый усклалі кветкі, пасля чаго ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.