Добрыя лекары. І медыцына цікавая.

23 студзеня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Пра чароўны кейс з Магілёва паведаміла М. (пасля публікацыі матэрыялу і рэзананса яна папрасіла выдаліць свае імя і прозвішча). Яна распавяла, як напярэдадні Вадохрышча яе маці параілі лячыцца з дапамогай вады:

 Маю матулю шпіталізавалі і не могуць вылечыць, зноў выпісваюць, хоць сімптомы так і не прайшлі. Разводзяць рукамі. Лекар не губляецца і рэкамендуе палячыцца вадохрышчанскай вадой. А па бальніцы ходзіць поп, усё і ўсіх апырсківайце, а за ім чалавек з вядром вады прапануе набраць, каб палячыцца. Лекары рэкамендуюць. Але навошта тады лекары, калі вадзіца дапамагае? – напісала М. на сваёй старонцы ў сацсетках.

Яна ўдакладніла, што лякарня, у якой адбываецца падобны трэш, знаходзіцца ў Магілёве. Там яе маці спрабуе вылечыць міжпазванковую грыжу.

Па просьбе М. мы не пазначем імя жанчыны, якая трапіла ў сітуацыю з «лячэннем вадохрышчанскай вадой», а таксама дакладную назва бальніцы, паколькі «яе лячэнне ў Магілёве працягваецца».

Скажам толькі, што аб’явы пра праваслаўныя рытуалы досыць часта сустракаюцца ў Магілёўскай абласной бальніцы.