На заводзе “Магілёўліфтмаш” больш не гуляюць у лібералізацыю. Калі раней, як водзіцца на дзяржпрадпрыемствах, кадравікі і намеснікі дырэктара па ідэалагічнай працы хадзілі па кабінетах і цэхах і ўпрошвалі работнікаў падпісацца на адну з дзяржаўных газет, то зараз проста выдаецца заява з канкрэтна пазначаным выданнем, непадпісанне якога тоіць у сабе непрыемнасці (на галоўным фота).

 

І з перыядам падпіскі не цырымоняцца – адразу на паўгода. Такім няхітрым чынам мясцовыя газеты гадамі ўтрымліваюць свой зусім невялікі наклад.

 

А следам быў дасланы вось такі цікавы асобнік заявы ад “жадаючых ўнесці свой уклад у міратворчую дзейнасць” на заводзе “Магілёўтрансмаш”. Нагадаем, 10% ад базавай велічыні складае 2 рублі 70 кап. (крыху больш за 1 еўра ў эквіваленце).

 

 

Што тычыцца заяўленых мэтаў і задач Беларускага фонду міру, то ён займаецца абсалютна ўсім – ад падтрымкі маламаёмных і ахвяр аварый да развіцця параалімпійскага руху.

 

Але найбольш цікавы ў гэтым спісе пункт першы:

– «устанаўлівае і падтрымлівае сяброўскія сувязі з прагрэсіўнымі замежнымі няўрадавымі арганізацыямі і асобнымі грамадзянамі, а таксама беларусамі замежжа».

 

Якія няўрадавыя арганізацыі замежжа лічацца прагрэсіўнымі, афіцыйны сайт фонду не паведамляе.