Яшчэ і фоткі выкінулі ў дзяржаўныя СМІ.
26 чэрвеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі/ Галоўнае фота – старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Кіблоў, “Веснік Магілёва”
У магілёўскім мікрараёне Казіміраўка пачалі ўзводзіць другі шматпавярховік, які будуецца пры падтрымцы Урада Кітайскай народнай рэспублікі ў Беларусі. Усяго такіх дамоў па Магілёўскай вобласці будзе 22.
21 чэрвеня адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі. З візітам прыбыла кітайская дэлегацыя, чыноўнікі Магілёўскага гар- і аблвыканкамаў, а таксама кіраўнік гарадскога Савета дэпутатаў.
Тым якасней правал – каля сцэны, з якой выступалі кітайскія госці і прадстаўнікі ўлады, лунаў перавернуты беларускі сцяг.
Мяркуючы па фота ў дзяржаўных выданнях, яго так ніхто і не здагадаўся (ці не наважыўся) размясціць правільна.
Кадры з перавернутым дзяржсімвалам трапілі нават у эфір «Беларусь 1».
Фіяска.
Фота – “Веснік Магілёва”, mogilevnews.by