Відэа нашага лістападаўскага эксперыменту, у якім мы на сваёй шкуры вырашылі праверыць, наколькі даступныя шматмільённыя аб’екты для калясачнікаў.
mspring.online. 3 снежня
Сёння, 3 снежня, у Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю, мы публікуем відэа-вынікі нашага эксперымента, які каманда mspring. online правяла ў лістападзе гэтага года.
Нагадаем, што спецыяльна да кастрычніцкага прыезду расейскага прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна ў Магілёве адкрылі “трыўмфальную арку” і лесвіцу ў Падміколле.
Улады сцвярджаюць, што арка абышлася гораду ў 350 тысяч даляраў, але, хутчэй за ўсё, гэта не так – па нашых дадзеных яна каштавала амаль 2 млн. даляраў.
Стварэнне лесвіцы магілёўскія чыноўнікі ацанілі ў 2,5 млн. даляраў.
Магчыма, выглядае ўсё грандыёзна. Аднак як аказалася, ніхто не падумаў пра людзей у калясках, для якіх новыя звышдарагія “славутасці” аказаліся недаступныя. Мы вырашылі ўсё выпрабаваць на сабе.