Гонар маюць?

29 студзеня членаў асацыяцыі ветэранаў спецпадраздзяленняў унутраных войскаў МУС “Гонар” папрасілі зняць спецпропускі з лабавога шкла аўтамабіляў і больш іх не выкарыстоўваць. Цяпер пропускі падлягаюць здачы “у сувязі з правядзеннем перарэгістрацыі”.

А 3 лютага ў в/ч 3214 адбыўся сход, прысвечаны закрыццю збораў з удзелам ваеннаабавязаных, якія раней праходзілі службу ў спецпадраздзяленнях МУС. Паралельна з “выбарамі” на працягу двух тыдняў у Мінску, Брэсце і Гродне 700 чалавек пад кіраўніцтвам інструктараў праводзілі вучэнні па спыненні масавых беспарадкаў, выяўленні дыверсійна-разведвальных груп і незаконных узброеных фарміраванняў.

Ізюмінкай вучэнняў стала прыкметная колькасць жанчын у шэрагах добраахвотніцкіх атрадаў за апошні паўтара месяца. На гэта не без іроніі сталі зважаць ветэраны спецпадраздзяленняў не МУС, а войскі. Па іх версіі, працэс набору “добраахвотнікаў” даўно выдохся, а на вучэнні кожны раз прыязджала ўсё менш людзей. Ветэраны “найграліся” у вайну і аддаюць перавагу лішні раз застацца дома.