“Пасадзяць у клетку і згвалцяць”. Магілёўскія сілавікі збілі маладога хлопца і пагражаюць яму крымінальнай справай ВІДЭА

Зараз Елісей Федзін знаходзіцца ў Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. У яго падбітае вока, пашкоджаны нага і рэбры. Што з ім будзе далей?


Елісею Федзіну – 19 гадоў. Яго затрымалі 12 жніўня пасля таго, як ён прапанаваў у чаце Телеграм правесці мірны ланцуг салідарнасці ў цэнтры Магілёва і каля ГЦ “Арбат”.

Затрыманне суправаджалася жудасным гвалтам з боку мясцовых супрацоўнікаў міліцыі. Яму зламалі арбіту вока, рассеклі павека, пашкодзілі нагу. З-за удараў у яго з’явілася межрэберная неўралгія.

Елісея павезлі ў будынак УУС, дзе ў яго выбівалася інфармацыя пра “грошы і куратараў з-за мяжы”. Калі сілавікі ўбачылі, што хлопец з цяжкасцю дыхае, яны выклікалі “хуткую”. Праўда, пра пабоі яму гаварыць забаранілі.

Калі ж ён усё ж такі паведаміў дактарам, што з ім зрабілі, да Елісея прыйшоў супрацоўнік крымінальнага вышуку і прыгразіў крымінальнай справай – нібыта, за арганізацыю беспарадкаў.

Падрабязнасці – у відэарэпартажы MSPRING.