Свята 101–годдзя абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі ў горадзе на Дняпры адзначаць сціпла.
21 сакавіка. Магілёў. Алесь Святліцкі/photo-tut.by
Аргкамітэт святкавання Дня Волі ў Магілёве паведаміў, што галоўная святочная імпрэза пройдзе ў гасцініцы «Губернская». 24 сакавіка (нядзеля) у зале паседжанняў магілёўцаў чакаюць а шостай гадзіне вечара. Па завяршэнні свята абвешчаны салодкі стол.
Пры гэтым арганізатары заклікалі гараджанаў браць на Дзень Волі свае пачастункі. Уваход – вольны.
Раней аргкамітэт адмовіўся ад ідэі правядзення вулічнага мітынгу, спаслаўшыся на складанасць атрымання дазволу на мірны сход ад гарадскіх улад.
На рэспубліканскім роўні Дзень Волі будуць святкаваць у Мінску ў Кіеўскім скверы, а таксама ў Каложскім парку ў Горадні – тут плануецца фуд-корт, дзіцячая пляцоўка і канцэрт з удзелам груп DZIECIUKI, Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевича і іншых. Фармат у параўнанні з леташнім давялося змяніць – мінскія ўлады адмовілі ў правядзенні вялікага свята ў цэнтры Мінска.