У папраўчай калоніі №17 асуджаным сталі абрываць відэазванкі, калі ў кадры з’яўляюцца больш за аднаго чалавека. Нават калі гэта дзеці ці сваякі, унесеныя ў асабістую справу.

Асоба жорстка кантраляваць відэазванкі пачалі з пачатку бягучага тыдня. У адным выпадку кантралёры спынілі званок толькі за тое, што ў кадры з’явілася дзіцячая мяккая цацка.

Раней пры відэазванку вязню дазвалялася прывітацца са сваякамі на іншым канцы провада. Кантралёры правяралі асобу абанента, які павінен быць унесены ў асабістую справу, і дазвалялі, напрыклад, перакінуцца парай фраз з дзецьмі. Далей тыя, хто не ўдзельнічаюць у размове, выходзілі з кадра, але маглі яго слухаць. Цяпер жа ў пакоі абанента абавязаны знаходзіцца толькі адзін чалавек.