Затрыманы праваабаронца “Вясны” Алесь Буракоў

Прычыны і падставы затрымання пакуль невядомыя.

6 жніўня. Магілёў. Алесь Святліцкі / photo – svaboda.org


У Магілёве затрыманы журналіст і праваабаронца “Магілёўскай вясны” Алесь Буракоў. Прычыны і падставы затрымання пакуль невядомыя.

Яго затрымлівалі людзі ў цывільным каля суда Кастрычніцкага раёна, куды ён прыйшоў маніторыць суды над затрыманымі раней журналістамі Аляксандрам Бураковым-старэйшым і Уладзімірам Лапцэвічам.

Алесь Буракоў таксама з’яўляецца назіральнікам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Інфармацыя ўдакладняецца.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення Буракова-старэйшага

5 жніўня быў таксама затрыманы праваабаронца ПЦ “Вясна” і назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксандр Буракоў. Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” выступіла з заявай, у якой патрабуе неадкладнага яго вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да яго адміністрацыйнага працэса.

Таксама праваабаронцы патрабуюць неадкладнага спынення пераследу ўсіх грамадзян, якія ажыццяўляюць назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і забеспячэння іх прысутнасці на выбарчых участках.