Прычыны і падставы затрымання пакуль невядомыя.
6 жніўня. Магілёў. Алесь Святліцкі / photo – svaboda.org
У Магілёве затрыманы журналіст і праваабаронца “Магілёўскай вясны” Алесь Буракоў. Прычыны і падставы затрымання пакуль невядомыя.
Яго затрымлівалі людзі ў цывільным каля суда Кастрычніцкага раёна, куды ён прыйшоў маніторыць суды над затрыманымі раней журналістамі Аляксандрам Бураковым-старэйшым і Уладзімірам Лапцэвічам.
Алесь Буракоў таксама з’яўляецца назіральнікам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Інфармацыя ўдакладняецца.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення Буракова-старэйшага
5 жніўня быў таксама затрыманы праваабаронца ПЦ “Вясна” і назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксандр Буракоў. Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” выступіла з заявай, у якой патрабуе неадкладнага яго вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да яго адміністрацыйнага працэса.
Таксама праваабаронцы патрабуюць неадкладнага спынення пераследу ўсіх грамадзян, якія ажыццяўляюць назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і забеспячэння іх прысутнасці на выбарчых участках.