Хутка запрацуе на ўсю моц.

19 снежня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Прэс-служба завода паведаміла, што ўвесь неабходны пакет дазвольнай дакументацыі «Омск Карбон» ужо атрымаў. Ўжо зманціравана і ўведзена ў эксплуатацыю асноўнае абсталяванне першага патоку. На 85% пабудаваны другі тэхналагічны паток. Першую прадукцыю ўжо пачалі вырабляць у рамках пуска-наладачных работ.

– Сёння «Омск Карбон Магілёў» гэта рэальны прыклад інтэграцый дзвюх эканомік – расійскай і беларускай, – заявіла прэс-служба завода.

Пазнаёміцца ​​з прадпрыемствам прыехаў гандлёвы прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Юры Залатароў. Экскурсію для яго правялі гендырэктар «Омск Карбону» Марат Ігізбаеў і меркаваны уладальнік холдынгу «Омсктехвуглярод» Валер Каплунат.

Прэс-служба завода адзначыла, што агульны аб’ём капіталаўкладанняў у праект складзе больш за 100 млн еўра. Прадукцыя прызначана, у першую чаргу, для краін Еўропы і патрэбаў беларускага заводу «Белшына».

Аб экалагічнай бяспекі прадпрыемства, калі верыць прадстаўнікам «Омск Карбону», турбавацца не варта:

[На заводзе] устаноўлены сучасныя ачышчальныя сістэмы, з ужываннем якіх «Омск Карбон Магілёў» стане ў адзін шэраг з самымі перадавымі заводамі свету. У тым ліку і ў частцы экалогіі, бо экалагічны аспект наўпрост уплывае на эканамічную паспяховасць праекта. З пускам першага патоку адначасова пачне працу і аўтаматызаваная сістэма кантролю выкідаў забруджвальных рэчываў, – сцвярджае прэс-служба завода.

Раней экалагічныя актывісты Магілёва не аднойчы выказвалі апасенні наконт экалагічнай небяспекі, якую ўяўляе завод. У прыватнасці, асцярогу выклікала тое, што аўтаматызаваная сістэма кантролю за выкідамі, згодна з заявамі магілёўскіх уладаў, пачне працу не раней за красавік 2020 года. Пры гэтым завод абяцалі ўвесці ў эксплуатацыю ўжо восенню 2019 года.

Больш падрабязна пра гісторыю супрацьстаяння эка-актывістаў і прадпрыемства можна даведацца ў нашых матэрыялах вось тут.