Задавайце любое пытанне і слухайце на яго адказ у новым падкасце MSPRING.ONLINE “Дарагая рэдакцыя”!

Выкатваем новы аўдыё-праект, у якім будзем абмяркоўваць усё, што вы нам дашлеце.

19 чэрвеня. Магілёў. рэдакцыя MSPRING.ONLINE


«Нам не хапае простага дыялогу з аўдыторыяй» – вырашылі мы ў нашай рэдакцыі. І замест таго, каб правесці фан-сустрэчу, на якую ніхто не прыйдзе (у першую чаргу з самой рэдакцыі), задумалі чарговы падкаст.

Магілёўскія медыя адчайна не ведаюць, што цікава мясцовым жыхарам і таму займаюцца актыўным рэрайтам зводак ДТЗ і БелТА. Мы вырашылі пайсці іншым шляхам – і будзем гаварыць толькі пра тое, што цікава менавіта вам.

Таму мы запускаем новы праект «Дарагая рэдакцыя», у якім сябры каманды MSPRING.ONLINE і  будуць адказваць на ўсе пытанні, якія дашлюць чытачы, наглядчыкі і слухачы: ад “Адкуль вы ведаеце, што ўязная арка каштавала 2 млн даляраў” да “Што падарыць бабулі, каб яе парадаваць”.

Пытанні прымаюцца з панядзелка па пятніцу кожны тыдзень. Задаць іх можна ананімна ў простай форме:

А таксама даслаць іх у паведамленні пабліка “Укантакце“, у паведамленні групы ў Facebook, у Twitter і нават Instagram.

Падкаст “Дарагая рэдакцыя” будзе з’яўляцца па панядзелках у 12:05.

Таксама мы плануем перыядычна запрашаць у нашую студыю гасцей, якія таксама прымуць удзел у адказах і абмеркаваннях вашых пытанняў.

Першы выпуск з’явіцца ўжо 24 чэрвеня. Пытанні можна пачынаць дасылаць прама зараз.

З любоўю і павагай, ваша дарагая рэдакцыя часопіса аб правах чалавека MSPRING.ONLINE