Мы ўступілі ў бой з вашымі пытаннямі і атрымалі перамогу.

Каця Іванова, Дзмітрый Добры і Саша Райкан прэзентуюць дзявяты эпізод падкаста «Дарагая рэдакцыя», у якім каманда часопіса аб правах чалавека MSPRING.ONLINE адказвае на ўсе пытанні, якія прыходзяць праз ананімную форму.

У гэты раз мы пагаварылі пра:

Адсутнасць пратэсту ў Беларусі;

Вільготныя фантазіі савецкіх патрыётаў;

Чужыя падкасты;

Фемінітывы;

Трэнды сярод чыноўнікаў на сезон «восень-зіма»;

І яшчэ шмат іншае.

У ходзе галасавання з дапамогай «каменя-нажніцы-паперы» было абранае лепшае пытанне: пра герб БССР на будынку Магілёўскага аблвыканкама. Аўтар, напішыце нам! mspring.online@gmail.com

А мы прымаем новы баявы атрад вашых пытанняў, каб адказаць на іх ужо 2 верасня. Дарэчы, гэта будзе юбілейны дзясяты выпуск, так што на пытанні не скупіцеся!