Падкаст «Дарагая рэдакцыя» #7 – абмяркоўваем інстаграм Галушкі, прагназуем будучыню Цумарава

Цой чакаў адказу і казаў, што скончыцца хутка лета. Лета сапраўды скончыцца, а адказы на вашы пытанні мы даваць не перастанем.

У сёмым эпізодзе падкаста «Дарагая рэдакцыя» Таня Сарокіна і Саша Райкан абмеркавалі адразу некалькі важных рэчаў:

Чаму трэба назіраць за выбарамі, нават калі яны – карычневая жыжка;

Ці праўда, што старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумарев хутка сыдзе;

Як паклікаць Лукашэнку ў наш падкаст;

Хто самы верны выбаршчык у Беларусі;

Чаму ў Алы Галушка такі дзіўны для чыноўніцы Інстаграм

І многае іншае!

 

Мы абяцалі за самы лепшае пытанне прыз – фірмовую кружку MSPRING.ONLINE. Яе атрымае аўтар пытання, які раскрытыкаваў нашае апошняе ток-шоў пра грамадзянскі актывізм. Дашліце свае дадзеныя, калі ласка, на mspring.online@gmail.com.

А вось тут у нас адзін з мінулых пераможцаў – Іван Літвінаў атрымаў запаветную скрыначку з прысмакамі, якую мы абяцалі за лепшае пытанне ў адным з нашых папярэдніх падкастаў.

Ну а зараз вы можаце рыхтаваць новыя пытанні – каманда «Дарагой рэдакцыі» у страі і праз тыдзень зноў адкажа за ўсё і на ўсё.