Прэзентуем шосты эпізод подкаста “Дарагая рэдакцыя” – да нас у госці прыйшоў ідэйны натхняльнік праекта народнага маніторынгу паветра Pavetra.online і духоўны натхняльнік подкаста “Мы засталіся” Сяргей Пехцераў.

Разам з ім мы адказалі на ўсе вашыя пытанні:

– Хто галоўны праваабаронца ў Беларусі;

– Што адбылося з праектам Pavetra.online на Social Weekend;

– Чаму магілёўцаў не турбуе, чым яны дыхаюць;

– Абмеркавалі бараду і маскуліннасць;

…і шмат іншае!

У гэты раз лепшым было прызнаныя пытанні пра тое, што здарылася з праектам Pavetra.online пасля Social Weekend. У нас цяпер новыя прызы! Фірмовыя кубкі часопіса аб правах чалавека MSPRING.ONLINE.

А задаць новыя пытанні можна тут: