Падкаст “Дарагая рэдакцыя” #4: рэп-батл для “Вячэрняга Магілёва”, “конскія жарты” і ўсё астатняе

Чысты, свежы, пяшчотны, нібы глыток ранішняга прахалоднага ветру – чацвёрты эпізод падкаста «Дарагая рэдакцыя» ужо гатовы вурчаць у вашых калонках і слухаўках!

Гэтым разам у госці да «Дарагой рэдакцыі» прыйшоў блогер Аляксей Гаўрыленка aka «Жарабя». Разам з ім мы адказалі на ўсе пытанні, якія вы даслалі нам за тыдзень: ад таго, які быў каэфіцыент у букмекераў на перамогу футбольнага «Дняпро», да высвятлення статусу Магілёва (самы «педэрастычны» або самы гамафобны горад краіны).

Акрамя таго, прыдумалі для рэдактара «Вячэрняга Магілёва» рэп-батл з ЛГБТ-актывістамі, пагаварылі, чым былы трэнер «Арсенала» падобны да Аляксандра Лукашэнкі і, вядома ж, успомнілі, што на Аляксея хацелі павесіць крымінальны артыкул за экстрэмізм.

Усё гэта можна пачуць на гэтых платформах:

А ў Інстаграме Аляксея можна больш даведацца пра яго «Конскія жарты».

 

 

View this post on Instagram

 

#бытие #житиемое

A post shared by Жарабя (@zharabya) on

І вядома, мы выбралі самае цікавае пытанне, за які пераможца атрымае прыз. Выйграў чалавек, які даслаў пытанне пра «Верхні без маянэзу». Калі ласка, напішыце нам на пошту mspring.online@gmail.com, каб мы маглі аддаць вам ваш законны падарунак.

Ну а мы ўжо чакаем вашых новых пытанняў: