Выкатваем новы аўдыё-праект, у якім будзем абмяркоўваць усё, што вы нам дашлеце.
19 чэрвеня. Магілёў. рэдакцыя MSPRING.ONLINE
«Нам не хапае простага дыялогу з аўдыторыяй» – вырашылі мы ў нашай рэдакцыі. І замест таго, каб правесці фан-сустрэчу, на якую ніхто не прыйдзе (у першую чаргу з самой рэдакцыі), задумалі чарговы падкаст.
Магілёўскія медыя адчайна не ведаюць, што цікава мясцовым жыхарам і таму займаюцца актыўным рэрайтам зводак ДТЗ і БелТА. Мы вырашылі пайсці іншым шляхам – і будзем гаварыць толькі пра тое, што цікава менавіта вам.
Таму мы запускаем новы праект «Дарагая рэдакцыя», у якім сябры каманды MSPRING.ONLINE і будуць адказваць на ўсе пытанні, якія дашлюць чытачы, наглядчыкі і слухачы: ад “Адкуль вы ведаеце, што ўязная арка каштавала 2 млн даляраў” да “Што падарыць бабулі, каб яе парадаваць”.
Пытанні прымаюцца з панядзелка па пятніцу кожны тыдзень. Задаць іх можна ананімна ў простай форме:
А таксама даслаць іх у паведамленні пабліка “Укантакце“, у паведамленні групы ў Facebook, у Twitter і нават Instagram.
Падкаст “Дарагая рэдакцыя” будзе з’яўляцца па панядзелках у 12:05.
Таксама мы плануем перыядычна запрашаць у нашую студыю гасцей, якія таксама прымуць удзел у адказах і абмеркаваннях вашых пытанняў.
Першы выпуск з’явіцца ўжо 24 чэрвеня. Пытанні можна пачынаць дасылаць прама зараз.
З любоўю і павагай, ваша дарагая рэдакцыя часопіса аб правах чалавека MSPRING.ONLINE