У пятніцу на «Кола» глядзім фільм пра тое, як дзяржава з дапамогай спецслужбаў лёгка можа кантраляваць «непажаданых» грамадзян. Стужка атрымала «Оскар».

У пятніцу, 15 лютага, валантжрская служба «Магілёўскай вясны» і сайт mspring.online запрашаюць усіх а 19:00 у грамадскі цэнтр «Кола», каб разам паглядзець лепшы замежны фільм 2007 году па версіі прэміі «Оскар».

«Жыццё іншых» – нямецкі трылер аб татальным кантролі над культурным жыццём ва Усходняй Нямеччыне 80-х гадоў. Гэта гісторыя пра нямецкае «КДБ» – знакамітае Штазі. Пра дзяржаўную машыну па перемолцы чалавечых жыццяў, дзе працавала сто тысяч супрацоўнікаў і «стукалі» дзвесце тысяч інфарматараў. Галоўная іх мэта – абарона кіруючага рэжыму. Іх метад  – падазрэнне. Жыццё іншых – іх прафесія.

Яшчэ гэта гісторыя пра культурнага дзеяча Георга Драймана і агента міністэрства дзяржаўнай бяспекі ГДР Герда Віслера, у якім змагаецца «чалавек спецслужбаў» і «чалавек спагады».

Пасля кінапрагляду ў нас, вядома ж, будзе дыскусія пра ролю спецслужбаў у жыцці кожнага чалавека, іх шкодзе і карысці, а таксама размова міфы, якія атачаюць беларускае КДБ.

Мы чакаем і вас, таварыш маёр!

Рэйтынг iMDb – 8,5 з 10

Уваходзіць у сотню лепшых фільмаў на «Кинопоиске».

МАГІЛЁЎ. 15 ЛЮТАГА. ПЯТНІЦА. ГРАМАДСКІ ЦЭНТР «КОЛА» (зав. Чкалава, 16)

КІНАПРАГЛЯД З ДЫСКУСІЯЙ «ЖЫЦЦЁ ІНШЫХ»

ПАЧАТАК – А 19.00