Прайшоў тыдзень пасля таго, як 16 лютага Праваабарончы Цэнтр “Вясна” падвергнуўся вобшукам. Нагода — распачатая крымінальная справа па “фінансаванні пратэстаў”, якім нібы займаюцца праваабаронцы (згодна з афіцыйнай пазіцыяй МУС). Таму сілавікі прыйшлі ў “Вясну”: не толькі ў офіс, але і ў дамы “вясноўцаў”— там, дзе яны жывуць са сваімі роднымі.