Марш-марш левай!
Ну, што, сябрук, вось і чарговая прызыўная кампанія. Гэта значыць, што зусім хутка сотні юных магілёўцаў адправяцца бараніць айчыну і выкрываць планы ворагаў па ўварванні ў сінявокую Беларусь. Мірнае неба над галавой, вось гэта вось усё.
Аднак занадта часта працэс набору ў войска чамусьці суправаджаецца незразумелымі праблемамі: то лекары з медкамісіі набываюць слепату да хвароб хлопцаў, то гарадская прызыўная камісія прымае рашэнне аб прызыве, нават не сабраўшыся, то позву ўручаюць прама ў рукі чалавеку, якога нават няма ў краіне.
Увогуле, проста так не разбярэшся.
А мы паспрабуем.
У гэты панядзелак, 9 сакавіка, валанцёрская праваабарончая каманда MAYDAY кліча цябе, будучы салдат(?), на бясплатную лекцыю па правах прызыўніка. За дзве гадзіны мы паспрабуем разабрацца ў наступных пытаннях:
– Апошнія змены ў заканадаўстве, якія тычацца прызыву ў войска;
– Як можна і як нельга сябе паводзіць падчас медыцынскай камісіі;
– Як камунікаваць з медыцынскімі ўстановамі, куды адпраўляюць на абследаванне;
– Ці можна абскардзіць рашэнне аб прызыве ў войска;
– І многае іншае. Так, на вашыя пытанні таксама, па магчымасці, адкажам.
Мерапрыемства бясплатнае, але патрабуецца рэгістрацыя. Тым, хто зарэгіструецца, мы скінем адрас правядзення лекцыі.
ЛЕКЦЫЯ ПА ПРАВАХ ПРЫЗЫЎНІКА
Магілёў
9 сакавіка, панядзелак.
Пачатак – а 18.30.
Адрас правядзення – скінем тым, хто паспее зарэгістравацца.