Вывучылі дадзеныя афіцыйнай судовай статыстыкі за 2024 год.
Ніжэй мы прыводзім дадзеныя, паводле афіцыйнай справаздачы Вярхоўнага суда за 2024 год.
Высветлілася, што былі асуджаныя:
💾за «масавыя беспарадкі» (арт. 293 КК РБ) – 2 чалавекі.
💾за «заклікі да санкцый» (арт. 361 КК РБ) – 2 чалавекі.
💾За «здраду дзяржаве» (арт. 356 КК РБ) – 1 чалавек.
💾За «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК РБ) – 1 чалавек.
💾За «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК РБ) – 3 чалавекі.
💾За «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (арт. 342 КК РБ) – 29 чалавек.
Такім чынам атрымліваецца лічба ў 38 чалавек.
Асобна варта адзначыць, што яшчэ 3 падлеткі былі асуджаныя за «распальванне варожасці» (арт. 130 КК РБ), 108 – за «здзяйсненне хуліганства» (арт. 339 КК РБ). Нярэдка дадзеныя артыкулы ў Беларусі таксама выкарыстоўваюцца для пераследу іншадумцаў. Аднак інфармацыя аб тым, што нехта з гэтых людзей падвергся крымінальнаму пераследу менавіта па палітычных прычынах, адсутнічае.
Усяго ж, паводле звестак судовай статыстыкі, у 2024 годзе судамі Рэспублікі Беларусь былі асуджаныя 593 непаўналетнія. 152 было прызначана пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.